Apple

Apple Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: AAPL
Заснаванне 1976
Заснавальнікі Стыў Джобс, Стыў Возняк, Рональд Уэйн[1]
Краіна
Размяшчэнне Злучаныя Штаты Амерыкі Куперціна, ЗША
Адрас
Ключавыя постаці Цім Кук (CEO)[2]
Галіна Электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі
Прадукцыя Персанальныя і планшэтныя камп’ютары, мабільныя тэлефоны, аўдыёплэеры, праграмнае забеспячэнне
Уласны капітал
  • 62,1 млрд ± 0 млн $ (30 верасня 2023)[3]
Абавязацельствы 287 912 000 000 $[4]
Абарот $233 млрд (2016)
Аперацыйны прыбытак
  • 114 млрд $ (2023)[5]
Чысты прыбытак $53,7 млрд (2016)
Актывы
  • 351 млрд $ (25 верасня 2021)[4]
Капіталізацыя
  • 2,47 трлн $ (24 жніўня 2021)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 164 000 чал. (2022)[7]
Дэвіз Think different(бел.: Думайце інакш).
Даччыныя кампаніі FileMaker, Inc.[d], Anobit[d], Beats Electronics[d][8], Braeburn Capital[d], AuthenTec[d], FingerWorks[d], Prismo Graphics[d], Raycer[d], SchemaSoft[d], Apple Germany[d], Apple Israel[d], Claris[d], Apple Store[d], Apple Sales International[d][9], Siri Inc.[d] і Apple Czech[d]
Сайт apple.com

Apple Inc. (ˌæp(ə)lˌɪŋk, «Эпл», раней — Apple Computer, Inc.) — амерыканская карпарацыя, якая праектуе і распрацоўвае бытавую электроніку, праграмнае забеспячэнне і інтэрнэт-сэрвісы. Адзін з піянераў у вобласці персанальных камп’ютараў[10] і сучасных шматзадачных аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам. Дзякуючы інавацыйным тэхналогіям і эстэтычнаму дызайну, карпарацыя Apple стварыла ўнікальную рэпутацыю, параўнальную з культам, у індустрыі спажывецкай электронікі[11].

У маі 2011 года гандлёвая марка Apple была прызнана самым дарагім брэндам у свеце (з ацэнкай у $153,3 млрд) у рэйтынгу міжнароднага даследчага агенцтва Millward Brown[12][13][14], а ў 2017 годзе Apple мае рыначную капіталізацыю $628,733 млрд[15].

Падчас аўкцыёну па продажы акцый кампаніі 2 жніўня 2018 года Apple Inc. сталася першай у свеце кампаніяй з рынкавай капіталізацыяй больш за 1 трлн[16]. Такім чынам, у гэты дзень кампанія таксама стала самай дарагой публічнай кампаніяй у гісторыі, абагнаўшы па капіталізацыі папярэдняга рэкардсмена — PetroChina (1,005 трлн долараў у лістападзе 2007 года).

У сярэдзіне жніўня 2020 года капіталізацыя Apple вырасла да 2 трыльёнаў долараў[17]. 3 верасня 2020 года кошт кампаніі рэзка ўпаў — на 8 % (180 мільярдаў), што было рэкордам для фондавага рынку, але ўсё роўна кошт склаў больш за 2 трлн долараў[18].

У студзені 2022 Apple Inc. дасягае рынкавай капіталізацыі ў 3 трыльёны долараў ЗША[19].

Штаб-кватэра — у Куперціна, штат Каліфорнія.

Apple з’яўляецца публічнай кампаніяй, яе акцыі гандлююцца на NASDAQ і Лонданскай фондавай біржы.

  1. Linzmayer, Ronald W. (1999). Apple Confidential: The Real Story of Apple Computer, Inc. No Starch Press.
  2. Стыў Джобс пакінуў пост гендырэктара Apple. Lenta.ru. Праверана 25 жніўня 2011.
  3. Apple Inc. - 2023 Form 10-K Праверана 5 кастрычніка 2024.
  4. а б Apple Financial Results 2021
  5. Form 10-K — 2023.
  6. Apple (AAPL) Stock Key Data
  7. https://www.statista.com/statistics/273439/number-of-employees-of-apple-since-2005/
  8. http://www.beatsbydre.com/aboutus
  9. https://ec.europa.eu/commission/presscorner/detail/en/IP_14_663 Праверана 7 сакавіка 2021.
  10. Знакомьтесь: компьютер // Под ред. В. М. Курочкина. — М.: Мир, 1989. ISBN 5-03-001147-1
  11. MacNN Staff. Apple, Google tops in loyalty survey. Macnn News. MNM Media, LLC (11 чэрвеня 2006). Праверана 19 мая 2010.
  12. Kim Peterson.. Apple now world's most valuable brand- MSN Money(недаступная спасылка). // money.msn.com. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 2011-5-15.
  13. Ian Paul. Apple Ousts Google as Top Tech Brand. // pcworld.com. Праверана 2011-5-15.
  14. Евгений Берлин.. Не только углеводороды. // expert.ru. Праверана 2011-5-15.
  15. Олег Сальманов, Александр Силонов.. Apple паўтарыла поспех Microsoft и Cisco Systems. // vedomosti.ru. Праверана 2011-8-11.
  16. Капіталізація Apple подолала позначку в $1 трлн, Finance.ua, 3 жніўня 2018
  17. Доступ к триллионам, Економічна правда, 7 вересня 2020
  18. Apple продемонструвала рекордне денне падіння в історії ринку США, Економічна правда, 4 вересня 2020
  19. https://business.24tv.ua/apple-stala-pershoyu-sviti-kompaniyeyu-kapitalizatsiyeyu-3-trilyoni_n1834272