BASIC | |
---|---|
Клас мовы | алгарытмічны, пазней працэдурны, пазней аб'ектна-арыентаваны |
З’явілася ў | 1963 |
Аўтар(ы) |
Томас Курц, Джон Кемені |
Пашырэнне файлаў | .bas |
Тыпізацыя даных | нястрогая |
Зведала ўплыў | ALGOL 60, FORTRAN II, JOSS |
Паўплывала на | COMAL, GRASS і мноства пазнейшых дыялектаў мовы |
BASIC (Бэйсік) — мова праграмавання высокага ўзроўня, мэтай стварэння якой было атрымаць простую ў выкарыстанні мову праграмавання. Мова атрымала распаўсюд у 1980-х, і застаецца папулярнай дагэтуль, маючы нямала дыялектаў. BASIC была створана ў 1963 годзе прафесарамі Дартмутскага коледжу Джонам Кемені і Томасам Курцам.