Fortran

Fortran
Выява лагатыпа
З’явілася ў 1957
Аўтар(ы) Джон Бэкус
Пашырэнне файлаў f, for, f90
Тыпізацыя даных яўная тыпізацыя[d], статычная тыпізацыя[d] і моцная тыпізацыя[d]
Зведала ўплыў Speedcoding[d]
Ліцэнзія ліцэнзія MIT[d]
Сайт fortran-lang.org (англ.)

Fortran (ад Formula Translator – перакладчык формул) — першая мова праграмавання высокага ўзроўню, якая мае транслятар. Створаная ў перыяд з 1954 па 1957 групай праграмістаў пад кіраўніцтвам Джона Бэкуса ў карпарацыі IBM. Шырока выкарыстоўваецца для навуковых і інжынерных вылічэнняў. Адна з пераваг мовы FORTRAN — вялікая колькасць праграм і бібліятэк падпраграм, напісаных на ёй.

У СССР Fortran з’явіўся пазней, чым на Захадзе (больш перспектыўным лічыўся ALGOL). Першы савецкі кампілятар з Fortran быў створаны ў 1967 для машыны Мінск-2.