GPS

Спадарожнік сістэмы GPS на арбіце
Параўнанне арбіт розных навігацыйных сістэм

GPS (англ.: Global Positioning System — глабальная сістэма пазіцыянавання, чытаецца Джы Пі Эс) — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая забяспечвае вымярэнне адлегласці, часу і вызначае месцазнаходжанне. Дазваляе ў любым месцы Зямлі (не ўключаючы прыпалярныя вобласці), амаль пры любым надвор’і, а таксама ў касмічнай прасторы блізка ад планеты вызначыць месцазнаходжанне і хуткасць аб’ектаў. Сістэма распрацавана, рэалізавана і эксплуатуецца Міністэрствам абароны ЗША.

Асноўны прынцып выкарыстання сістэмы — вызначэнне месцазнаходжання шляхам вымярэння адлегласцяў да аб’екта ад пунктаў з вядомымі каардынатамі — спадарожнікаў. Адлегласць вылічаецца па часе затрымкі распаўсюджвання сігналу ад пасылкі яго спадарожнікам да прыёму антэнай GPS-прымальніка. Гэта значыць, для вызначэння трохмерных каардынат GPS-прымальніку трэба ведаць адлегласць да трох спадарожнікаў і час GPS сістэмы. Такім чынам, для вызначэння каардынат і вышыні прымача выкарыстоўваюцца сігналы як мінімум з чатырох[1] спадарожнікаў.

  1. Паколькі розніца паміж гадзіннікамі спадарожніка і прымальніка можа ўнесці ў рашэнне велізарную памылку, адзін з касмічных апаратаў выкарыстоўваецца як «базавы», з яго атрымліваюць час, астатнія выкарыстоўваюцца для вызначэння каардынат