Google search

Google search
Выява лагатыпа
Галоўная старонка «Google».
Галоўная старонка «Google».
URL Google.com
Тып сайта Пошукавая машына
Рэгістрацыя Па жаданні
Мова(-ы) Беларуская і 122 іншыя (2015)
Мова праграмавання C, C++ і Python
Уладальнік Google
Аўтар Сяргей Міхайлавіч Брын і Лары Пэйдж
Пачатак працы 15 верасня 1997[1]
Рэйтынг Alexa 1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google search — пошукавая сістэма ад Google, якая займае першае месца па колькасці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91 %[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сістэма была распрацавана Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[4].

Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сінонімы, прагнозы надвор’я, часавыя поясы, біржавыя індэксы, карты, звесткі пра землятрасенні, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвертацыя адзінак вымярэння і грошаў, вылічэнні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.

Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спецыяльнай тэхналогіяй «PageRank», якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданне інфармацыяй пра алгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамераў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.

  1. http://reports.internic.net/cgi/whois?whois_nic=google.com&type=domain
  2. Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa Архівавана 5 сакавіка 2016. па стане на 20.12.2009 (англ.)
  3. Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 года доля рынку Google складала 84,91 %, Yahoo — 6,22 %, Baidu — 3,28 %, Bing — 3,26 %, Ask — 0,58 %, AOL — 0,49 %
  4. WHOIS: google.com (англ.)