Haskell

Haskell
Семантыка функцыянальная
З’явілася ў 1990
Аўтар(ы) рабочая група Haskell
Пашырэнне файлаў .hs, .lhs
Рэліз Haskell 2010 (ліпень 2010)
Тыпізацыя даных статычная, строгая
Асноўныя рэалізацыі Glasgow Haskell Compiler, Jhc, Utrecht Haskell Compiler
Зведала ўплыў Gofer, Lisp, Miranda
Паўплывала на Clojure, Elm, Python, Rust, Scala, Swift
Сайт haskell.org

Haskell (Ха́скел) — функцыянальная мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй, вывадам тыпаў і нястрогімі вылічэннямі. Была распрацаваная для навучання, даследаванняў і прамысловага прымянення; упершыню прапанавала шэраг функцый моў праграмавання, такіх як класы тыпаў і манадычны ўвод-вывад. Асноўнай рэалізацыяй Haskell з’яўляецца кампілятар Glasgow Haskell (GHC). Мова названая ў гонар навукоўца Хаскеля Кары (англ.).

Семантыка Haskell гістарычна заснавана на семантыцы мовы праграмавання Miranda, якая канцэнтравала намаганні першапачатковай рабочай групы Haskell. Апошняя афіцыйная спецыфікацыя мовы была створана ў ліпені 2010 года, далейшае развіццё Haskell працягваецца праз моўныя пашырэнні кампілятара GHC.

Haskell выкарыстоўваецца ў навуковых колах і прамысловасці. Наступныя кампаніі вядомыя, як карыстальнікі Haskell: Facebook, GitHub, Tesla Inc., Barclays, BNP, S&P Global, Zalando.[1]

Па стане на май 2021 года Haskell была 28-й па папулярнасці мовай праграмавання па выніках пошуку навучальных дапаможнікаў у Google.[2] У студзені 2018 года мова Haskell мела менш за 1 % актыўных карыстальнікаў GitHub.[3]

  1. Mossberg, Erik, erkmos/haskell-companies(англ.)
  2. PYPL PopularitY of Programming Language index (англ.). pypl.github.io.
  3. Frederickson, Ben. Ranking Programming Languages by GitHub Users (англ.). www.benfrederickson.com. Праверана 6 студзеня 2023.