IOS

IOS
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Эпл
Заснавана на macOS і Darwin[d]
Падтрымлівае мовы французская, англійская, кітайская мова, іспанская, японская мова, карэйская, італьянская мова, партугальская мова, руская, нямецкая, дацкая мова, шведская мова, арабская, тайская мова, фінская мова, польская, в'етнамская мова, нарвежская мова, інданезійская мова, грэчаская мова, іўрыт, румынская, венгерская мова, каталанская мова, чэшская, хіндзі, малайская мова, украінская мова, харвацкая мова і славацкая
Падтрымлівае платформы iPod Touch, Apple TV[d], HomePod[d] і Apple Watch[d]
Тып ядра XNU (гібрыднае)
Інтэрфейс Cocoa Touch[d]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Вэб-сайт apple.com/ios/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

iOS (раней iPhone OS) — мабільная аперацыйная сістэма для смартфонаў, электронных планшэтаў, партатыўных медыяпрайгравальнікаў і некаторых іншых прылад, якая распрацоўваецца і выпускаецца амерыканскай кампаніяй Apple. Была выпушчана ў 2007 годзе; першапачаткова — для iPhone і iPod touch, пазней — для такіх прылад, як iPad. У 2014 годзе з’явілася падтрымка аўтамабільных мультымедыйных сістэм Apple CarPlay. У адрозненне ад Android выпускаецца толькі для прылад, якія вырабляюцца фірмай Apple.

У iOS выкарыстоўваецца ядро XNU, заснаванае на мікраядры Mach і якое змяшчае праграмны код, распрацаваны кампаніяй Apple, а таксама код з аперацыйных сістэм NeXTSTEP і FreeBSD. Ядро iOS амаль ідэнтычна ядру настольнай аперацыйнай сістэмы Apple MacOS. Пачынаючы з самай першай версіі, iOS працуе толькі на планшэтных камп’ютарах і смартфонах з працэсарамі архітэктуры ARM.