Windows Internet Explorer Кампанент Microsoft Windows | |
---|---|
Internet Explorer 9 у Windows 7 | |
Дэталі | |
Тып | Браўзер і RSS-агрэгатар |
Пастаўляецца з | Microsoft Windows[a] |
Заменены на | Microsoft Edge |
Стан падтрымкі | |
Працягваецца падтрымка ў асобных версіях Windows |
Internet Explorer (чытаецца інтэрнэт эксплорэр, скарочана IE) — серыя браўзераў, якая распрацоўвалася карпарацыяй Microsoft з 1995 года. Доўгі час Internet Explorer уваходзіў у камплект аперацыйных сістэм сямейства Windows. Таксама на працягу некаторага часу існавалі версіі для MacOS (падтрымка скончана ў 2003 годзе) і Unix (падтрымка скончана ў 2001 годзе). Распрацоўка новых функцый для браўзера была спынена ў 2016 годзе на карысць новага браўзера Microsoft Edge.
Калісьці Internet Explorer быў самым папулярным браўзерам - у 2003 годзе яго доля выкарыстання дасягала 95 %.[1] З таго часу яго доля выкарыстання паступова зніжалася з запускам Firefox і Google Chrome, а таксама з ростам папулярнасці мабільных аперацыйных сістэм, такіх як Android і iOS, якія ўвогуле не падтрымліваюць Internet Explorer. На 2022 год ацэнка долі Internet Explorer на ўсіх платформах складае каля 0,3 %, такім чынам ён займае 9-е месца пасля UC Browser.[2]
17 сакавіка 2015 года Microsoft абвясціла, што Microsoft Edge заменіць Internet Explorer у якасці браўзера па змаўчанні «для некаторых версій Windows 10».[3] Гэта зрабіла Internet Explorer 11 канчатковай версіяй браўзера.
Памылка ў зносках: тэгі <ref>
існуюць у групе з назвай "lower-alpha", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="lower-alpha"/>
, або закрываючы тэг </ref>
адсутнічае