MacOS


MacOS
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Эпл
Сямейства АС XNU[d], FreeBSD, Unix і Darwin[d]
Заснавана на Darwin[d] і FreeBSD
Першы выпуск 24 сакавіка 2001
Падтрымлівае мовы шматмоўная (больш за 30)
Падтрымлівае платформы x86_64[d] і AArch64[d]
Інтэрфейс Aqua[d] і Cocoa[d]
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d] і Apple Public Source License[d]
Вэб-сайт apple.com/macos (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

macOS (мак-оў-эс), спачатку Mac OS X, з 2012 года — OS X, з 2016 года — macOS — шэраг закрытых аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам, якія распрацоўвае і прадае карпарацыя Apple. Апошняя версія гэтай АС заўсёды ўсталёўваецца на ўсе камп’ютары Macintosh. Mac OS X працягвае традыцыі аперацыйных сістэм Mac OS, асноўных АС ад Apple яшчэ з 1984 года. Mac OS X падтрымлівае многакарыстальніцкі, выціскальна-многазадачны рэжым працы. Гэтая АС з’яўляецца Unix-падобнай аперацыйнай сістэмай, заснаванай на тэхналогіі, распрацаванай кампаніяй NeXT (у 1997 г. Apple купіла кампанію NeXT). Першая версія Mac OS X з’явілася ў 1999 годзе пад назвай Mac OS X Server 1.0. Першай версіяй для настольных камп’ютараў была Mac OS X v10.0, якая з’явілася ў сакавіку 2001 года.

Серверны варыянт гэтай АС — Mac OS X Serverархітэктурна ідэнтычны з настольнай версіяй АС, але звычайна працуе на серверных камп’ютарах Macintosh. Mac OS X Server падтрымлівае кіраванне працоўнымі групамі, мае адмысловыя адміністрацыйныя праграмы, якія спрашчаюць доступ да сеткавых сэрвісаў, у тым ліку паштовы сервер, сервер Samba, сервер дырэкторый і сервер даменных імёнаў.

«Кіты», на якіх стаіць Mac OS X