Node.js

Node.js
Выява лагатыпа
Тып Event-driven networking
Аўтар Ryan Lienhart Dahl
Распрацоўшчык Node.js Developers
Напісана на C[3], C++ і JavaScript
Аперацыйная сістэма Linux, Windows[4], BSD[d][4] і macOS[4]
Мовы інтэрфейсу JavaScript
Першы выпуск 27 мая 2009[1]
Апошняя версія
  • 23.0.0 (16 кастрычніка 2024)[2]
Ліцэнзія Ліцэнзія MIT
Сайт nodejs.org/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[5]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[6]

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[7]

Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.

  1. node-v0.x-archive on GitHub Праверана 2 верасня 2016.
  2. Release 23.0.0 — 2024. Праверана 22 кастрычніка 2024.
  3. The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  4. а б в Free Software Directory Праверана 8 жніўня 2021.
  5. Старонка пашырэння coffe-script на npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.
  6. Хатняя старонка Node.js
  7. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable