SQL

SQL (эс-кью-эл, англ.: Structured Query Language — структураваная мова запытаў) — мова запытаў да рэляцыйных баз даных, створаная ў пачатку 1970-х гадоў у адпаведнасці з рэляцыйнай мадэллю Эдгара Кода. Нягледзячы на тое, што мова SQL не адпавядае цалкам рэляцыйнай мадэлі Кода, яна стала найбольш папулярнай мовай баз даных.

Стандарт мовы SQL быў зацверджаны амерыканскім камітэтам ANSI ў 1986 годзе і міжнародным камітэтам ISO ў 1987 годзе. З тых часоў стандарт пераглядаўся некалькі разоў, каб дадаць больш функцый і пашырэнняў. Нягледзячы на існаванне стандарта, існуючыя рэалізацыі не адпавядаюць яму у поўнай меры, і большасць праграм, напісаных на SQL, патрабуе змен пры пераносе ў іншыя сістэмы кіравання базамі даных.