Safari

Safari
Выява лагатыпа
Выкарыстанне Safari 15 у macOS Monterey
Выкарыстанне Safari 15 у macOS Monterey
Тып браўзер
Распрацоўшчык Apple
Напісана на C++, Objective-C і Swift
Аперацыйная сістэма macOS
iOS
iPadOS
Windows (2007—2012)[1]
Першы выпуск 7 студзеня 2003 (21 год таму) (2003-01-07)
Ліцэнзія прапрыетарная; часткова GNU LGPL
Сайт apple.com/safari
Safari 15 на iPadOS 15

Safari — прапрыетарны браўзер, распрацаваны кампаніяй Apple. Ён пастаўляецца з аперацыйнымі сістэмамі macOS, iOS і iPadOS і выкарыстоўвае рухавік з адкрытым зыходным кодам WebKit.

Safari быў прадстаўлены ў Mac OS X Panther у студзені 2003 года. Ён быў усталяваны ў iPhone з першага пакалення, якое выйшла ў 2007 годзе. У той час Safari быў самым хуткім браўзерам на Mac.[2] У перыяд з 2007 па 2010 гады Apple падтрымлівала версію для Windows, аднак адмовілася ад яе з-за нізкай долі рынку. У 2010 годзе Safari 5 прадставіў рэжым чытання, пашырэнні і інструменты распрацоўшчыка. Safari 11, выпушчаны ў 2017 годзе, дадаў Intelligent Tracking Prevention, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для блакіроўкі адсочвання карыстальніка. Safari 13 дадаў падтрымку Apple Pay і аўтэнтыфікацыю з дапамогай ключоў бяспекі FIDO2.

У красавіку 2022 года Safari стаў трэцім па папулярнасці настольным браўзерам пасля таго, як яго абагнаў Microsoft Edge. На той момант Safari выкарыстоўваўся на 9,62 % персанальных камп’ютараў ва ўсім свеце.[3]

  1. Apple apparently kills Windows PC support in Safari 6.0 (англ.). AppleInsider (25 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы April 9, 2020. Праверана 26 снежня 2022.
  2. "Apple Releases Safari 1.0". Apple Inc. (Press release)(англ.). 2003-06-23. Праверана 2022-12-26.{{cite press release}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  3. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 26 снежня 2022.