Пашырэнне |
.xml [1] |
---|---|
MIME | application/xml і text/xml |
Распрацаваны | Кансорцыум Сусветнага павуціння |
Апублікаваны | 1999 |
Тып фармату | markup language[d], фармат файла[d], data serialization format[d] і research tool[d] |
Пашыраны з | Standard Generalized Markup Language[d] і Юнікод |
XML (англ.: eXtensible Markup Language — пашыральная мова разметкі; вымаўляецца [экс-эм-эл]) — рэкамендаваная Кансорцыумам Сусветнага павуціння мова разметкі, фактычна ўяўляе сабой збор агульных сінтаксічных правілаў. XML — тэкставы фармат, прызначаны для захоўвання структураваных даных (наўзамен існуючых файлаў баз даных), для абмену інфармацыяй паміж праграмамі, а таксама для стварэння на яго аснове больш спецыялізаваных моў разметкі (напрыклад, XHTML). XML з’яўляецца спрошчаным падмноствам мовы SGML.