Zig | |
---|---|
Клас мовы | працэдурная, структурная |
Тып выканання | кампілюемая |
З’явілася ў | 2016 |
Аўтар(ы) | Эндру Кэлі |
Пашырэнне файлаў | .zig, .zir |
Тыпізацыя даных | статычная |
Зведала ўплыў | C, Rust, Go |
Ліцэнзія | ліцэнзія MIT[d] |
Сайт | ziglang.org (англ.) |
Zig - імператыўная, статычна-тыпаваная, кампілюемая сістэмная мова праграмавання агульнага прызначэння, распрацаваная Эндру Кэлі. Мова распрацавана для "надзейнасці, аптымальнасці і простасці абслугоўвання коду", падтрымлівае джынэрыкі і рэфлексію падчас кампіляцыі, крос-кампіляцыю і кіраванне памяццю ўручную. Асноўная мэта мовы - канкурыраваць (і ўдасканальваць) C, у той жа час беручы натхненне з мовы Rust.
Zig мае мноства функцый для праграмавання на нізкім узроўні, у прыватнасці: насычаныя структуры (структуры з нулявым водступамі паміж палямі), цэлалікавы тып вольнага памеру і некалькі тыпаў указальнікаў.
Кампілятар напісаны на Zig і C++, з выкарыстаннем LLVM 11 у якасці бэкэнда, такім чынам падтрымлівае ўсе тыя ж платформы, што і LLVM. Кампілятар - гэта бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам паводле ліцэнзіі MIT. Кампілятар Zig прадастаўляе магчымасць кампіляцыі C і C++, аналагічна Clang, з дапамогай каманд zig cc і zig c++, адпаведна. Мова праграмавання Nim падтрымлівае выкарыстанне zig cc у якасці кампілятара C.