Roblox

Roblox (Ро́блакс) — гульнявая анлайн-платформа і сістэма стварэння гульняў, якая дазваляе любому карыстальніку ствараць свае ўласныя і гуляць у створаныя іншымі гульні, якія ахопліваюць шырокі спектр жанраў. У некаторых крыніцах Roblox называць метасусветам. Станам на жнівень 2020 года ў Roblox больш за 164 млн актыўных карыстальнікаў у месяц; на Кастрычнік 2021 года больш за 226 млн. Усе яны, у агульнай суме, найгралі ў ёй больш за 107 млрд гадзін. Прычым у Roblox гуляюць больш за палову ўсіх дзяцей ЗША ва ўзросце да 16 гадоў. Рост яе папулярнасці пачаўся ў другой палове 2010 года, а рэзка паскорыўся ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Сайт гульнявой платформы займае другое месца па папулярнасці сярод падлеткаў, адразу пасля сайтаў Google, уключаючы YouTube.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne